Турыстычныя даходы трох кітайскіх правінцый у дні майскіх канікул склалі больш чым 10 млрд юаняў, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Падчас святаў у Кітаі зафіксавана 115 млн турыстычных паездак ўнутры краіны, даходы ад турызму за пяць дзён склалі 47,56 млрд юаняў. 24 правінцыі і гарады цэнтральнага падпарадкавання апублікавалі дадзеныя аб турызме ў дні майскіх канікул, у першую тройку правінцый па аб’ёме даходаў ўвайшлі правінцыі Цзянсу, Хунань і Гуандун. У прыватнасці, правінцыя Цзянсу на турызме зарабіла 15,383 млрд юаняў, Хунань — 14,099 млрд юаняў і Гуандун — 10,36 млрд юаняў.
У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй, аўтатурызм карыстаўся асаблівай папулярнасцю. Як сведчыць статыстыка Кітайскай акадэміі турызму (КАТ), у дні майскіх канікул 64,1% кітайскіх турыстаў здзейснілі самастойнае падарожжа на аўтамабілях, усталяваўшы новы рэкорд. Згодна з аналізам КАТ, у прафілактыцы і кантролі эпідэміі ў турыстычнай сферы быў дасягнуты вялікі прагрэс, цяпер назіраецца ўпэўненае аднаўленне гэтай галіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya