Музей Гугун, былы імператарскі палац, таксама вядомы як Забаронены горад, з наступнага пашырыщ штодзённы ліміт на наведвальнікаў з 5000 да 8000 чалавек. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні па ахове культурнай спадчыны Пекіна, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Каб патрапіць на тэрыторыю комплексу, гасцям трэба забраніраваць квіткі ў інтэрнэце, надзець ахоўную маску і вымераць тэмпературу цела на ўваходзе, гаворыцца ў паведамленні.
Музей Гугун часткова адкрыўся 1 мая — у першы дзень пяцідзённых канікул з нагоды Першамая. Ён быў закрыты з 25 студзеня на фоне барацьбы з эпідэміяй COVID-19.
Сёлета Забароненаму гораду спаўняецца 600 гадоў. Музей Гугун быў пабудаваны на базе былога імператарскага палаца ў 1925 годзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya