Кітай адкрывае грамадскія месцы і забаўляльныя ўстановы. Аб гэтым паведаміў Дзяржсавет КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гандлёвыя цэнтры, супермаркеты, гатэлі, рэстараны і іншыя грамадскія месцы адкрываюцца з захаваннем прафілактычных мер. Пры гэтым месцы на адкрытым паветры, уключаючы паркі, ландшафтныя комплексы, спартыўныя пляцоўкі, будуць даступныя для наведвання па папярэднім запісе і з абмежаваннем колькасці наведвальнікаў.
Адзначаецца, што закрытыя памяшканні, уключаючы бібліятэкі, музеі, мастацкія галерэі, а таксама такія забаўляльныя ўстановы, як кінатэатры і пасажы, пры неабходнасці таксама могуць выкарыстоўвацца для правядзення сустрэч і выстаў.
Прэв’ю: trade-help.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya