На днях на базе крамы «Дом кнігі» Светач» ААТ «Белкніга» адбылася анлайн-прэзентацыя кніг Сяргея Трахімёнка «З’ехаць у Парыж», «Феномен бубна», «Гэты чароўны свет кіно».
Доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Трахімёнак — майстар дэтэктыўнай прозы, аўтар шматлікіх вострасюжэтных кніг, літаратурных сцэнарыяў фільмаў, прыгодніцкіх раманаў, публіцыстычных артыкулаў, драматычных і сатырычных твораў. Яго аднолькава хвалююць тэмы Вялікай Айчыннай вайны, вострыя праблемы сучаснасці і будучыня чалавецтва.
Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства інфармацыі, РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» і ААТ «Белкніга».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/knigi
[5] https://zviazda.by/be/tags/syargey-trahimyonak