У выпускнікоў сёння ёсць вялікі выбар атрымання першай спецыяльнасці, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час сустрэчы з дырэктарамі ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна, паведамляе [1] БЕЛТА.
«І калі хтосьці з абітурыентаў не паступіць у ВНУ, то можна іх пераарыентаваць для атрымання першай прафесіі на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Ніхто не павінен застацца без увагі, паколькі выпусціўшыся са школы знайсці работу не так проста, — сказаў Ігар Карпенка. — Сістэма прафтэхадукацыі дазваляе прымяніць гнуткі графік прыёму абітурыентаў. Усё гэта дасць магчымасць ахапіць максімальную колькасць выпускнікоў».
Міністр таксама нагадаў, што ў гэтым годзе ЦТ адбудзецца крыху пазней. Яно стартуе 25 чэрвеня і будзе праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.
Прэв’ю: postupi.online
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/minadukatsyi-u-vypusknikou-ests-vjaliki-vybar-atrymannja-pershaj-spetsyjalnastsi-87938-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-karpenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/specyyalnasc