У сувязі з пандэміяй каранавіруса правядзенне міжнародных спецыялізаваных выставак «Белагра-2020», «Белферма», «Белпрадукт», «Харчовая індустрыя» і «Харчмаш. Холад. Упак» пераносіцца на 1–5 верасня 2020 года, гаворыцца [1] на сайце ЗАТ «МінскЭкспа».
Выстаўкі «Машынабудаванне-2020», «Зварка і рэзка», «Абарона ад карозіі. Пакрыцці», «Ліцметэкспа: ліццё і металургія» пройдуць з 15 па 18 верасня 2020 года.
Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі «Беларускі будаўнічы тыдзень» і «Белкамунтэх. Сучасны горад» перанесеныя на 7–9 красавіка 2021 года.
Прэв’ю: agriculture.by
Спасылкі
[1] http://www.minskexpo.com/vnimanie-sroki-provedeniya-vistavok-mashinostroenie-svarka-i-rezka-litmetekspo-pereneseni
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystauki
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[4] https://zviazda.by/be/tags/belagra