Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку крушэння пасажырскага самалёта недалёка ад аэрапорта горада Карачы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара [1].
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з вялікім смуткам успрынялі гэта трагічнае паведамленне. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт выказаў шчырыя спачуванні пакістанскаму народу, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/soboleznovanie-prezidentu-islamskoj-respubliki-pakistan-arifu-alvi-23663/
[2] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni