Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі мужчыну, які захапіў офіс «Альфа-банка» на Земляным Вале ў Маскве, піша ТАСС [1].
Спецназ правёў штурм будынка Альфа-банка і затрымаў захопніка, які пагражаў выбухам банка. Па папярэдніх дадзеных, у яго быў муляж выбуховага прыстасаваньня, паведаміў суразмоўца агенцтва.
Інфармацыю пра тое, што зламыснік затрыманы, пазней пацвердзіў начальнік прэс-службы ГУ МУС па Маскве.
Па дадзеных крыніцы, затрыманы знаходзіцца ў неадэкватным стане, яго накіруюць на экспертызу. Таксама адзначаецца, што пацярпелых пры штурме няма.
Фота: tass.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/8548299
[2] https://zviazda.by/be/tags/zahop
[3] https://zviazda.by/be/tags/zalozhniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[5] https://zviazda.by/be/tags/bank