Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе праводзіць галасаванне дыстанцыйна. Дакумент апублікаваны на партале прававой інфармацыі, піша rbc.ru [1]
Ён уносіць папраўкі ў закон «Аб асноўных гарантыях выбарчых правоў і правы на ўдзел у рэферэндуме грамадзян Расійскай Федэрацыі».
Пры правядзенні выбараў у органы дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэферэндумаў і ў іншых прадугледжаных Цэнтрвыбаркамам выпадках можна будзе выкарыстоўваць працэдуру дыстанцыйнага электроннага галасавання або галасавання па пошце. Закон таксама прадугледжвае збор подпісаў праз партал «Госуслуги».
Прэв’ю: pravda.ru
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5ec9174f9a79473d5b9fbf89?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop&utm_referrer=https%3A%2F%2Fyandex.ru%2Fnews
[2] https://zviazda.by/be/tags/pucin
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dystancyynae-galasavanne