Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца аўтамабіля Jaguar рухаўся па МКАД (49-ы км) з боку Даўгінаўскага тракта ў напрамку Лагойскага тракта і каля 1.30 не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Аўтамабіль загарэўся, гаворыцца [1] ў Тelegram-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Кіроўца 1990 года нараджэння дастаўлены ў бальніцу. У салоне ён знаходзіўся адзін.
Устаноўлена, што вадзіцель неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне без права кіравання, перавышэнне хуткаснага рэжыму, а таксама па арт.18.16 ч.1. КаАП (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду).
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kirouca