Інцыдэнт адбыўся каля 5.30 па мясцовым часе 25 мая ў мікрараёне Каксай Карасайскага раёна Алмацінскай вобласці Казахстана. Кіроўца аўтамабіля BMW пратараніў блокпост. Спачатку ён наехаў на бетонавую агароджу, затым па інэрцыі ўрэзаўся ў патрульную машыну, у салоне якой знаходзіліся двое супрацоўнікаў паліцыі, паведамляе [1] КАЗІНФАРМ.
У выніку адзін з патрульных ад атрыманых траўмаў памёр да прыезду хуткай дапамогі. Яго калега ў вельмі цяжкім стане дастаўлены ў бліжэйшую бальніцу, дзе пазней памёр.
Кіроўца ўзяты пад варту, на момант здарэння ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Пачата дасудовае расследаванне.
Спасылкі
[1] https://www.inform.kz/ru/v-almaty-p-yanyy-voditel-protaranil-blokpost-pogib-policeyskiy_a3653631
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya