Кітайскі зонд працуе на адваротным баку Месяца.
Кітайскі зонд «Чан’э-4» ўжо правёў больш чым 500 зямных дзён на адваротным баку Месяца, праводзячы навуковыя даследаванні гэтай дасюль мала вывучанай тэрыторыі натуральнага спадарожніка Зямлі, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пасадачны модуль і месяцаход зонда «Чан’э-4» аднавілі працу на васемнаццаты месяцовы дзень пасля «сну» ў надзвычай халодную ноч. Паводле звестак Цэнтра месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным кіраванні (CNSA), пасадачны модуль зонда і месяцаход «прачнуліся». Абодва апарата працуюць у нармальным рэжыме.
Кітайскі зонд «Чан’э-4» запушчаны 8 снежня 2018 года, ён здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку ў раёне кратэра Фон Карман басейна Паўднёвы полюс — Эйткен на адваротным баку Месяца 3 студзеня 2019 года.
Як вядома, месяцовыя суткі доўжацца амаль два тыдні на Зямлі. Зонд «Чан’э-4» пераходзіць у спячы рэжым у месячную ноч з-за адсутнасці сонечнай энергіі.
Фота: rbk.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya