Паабапал вуліцы Уцзінь.
Паабапал вуліцы Уцзінь раёна Ухоў, што ў горадзе Чэнду кітайскай правінцыі Сычуань, расцвілі 600 дрэў жакаранда, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Жакаранду нярэдка называюць «фіялкавым дрэвам». Пышныя кветкі ператварылі вуліцу Уцзінь у маляўнічую духмяную «галерэю кветак» даўжынёй каля двух кіламетраў. Відовішча ніколькі не саступае цвіценню сакуры!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya