З 25 мая Кіева-Пячэрскую лаўру [1] зноў адкрылі для наведвальнікаў, паведамляе [2] Укрінфарм са спасылкай на інфармацыйна-асветніцкі аддзел Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.
"З 25 мая знятыя ўсе абмежаванні па наведванні тэрыторыі Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры", - гаворыцца ў паведамленні.
Лаўра будзе працаваць у адпаведнасці з тымі нормамі, якія вызначаны Кабінетам міністраў Украіны. У прыватнасці, гаворка ідзе аб правядзенні набажэнстваў пры абавязковым захаванні дыстанцыі паміж вернікамі: на кожныя 10 м - не больш за аднаго чалавека.
Прэв'ю: udf.by
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200413/1586774653-kieva-pyacherskaya-laura-zachynyaecca-na-karancin
[2] https://www.ukrinform.ru/rubric-kyiv/3032319-kievopecerskuu-lavru-otkryli-posle-karantina.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/pandemiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kieva-pyacherskaya-laura