Як паведамляе БЕЛТА [3] са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 мая ў Беларусі зарэгістравана 38 059 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 472 906 тэстаў на каранавірус.
15 086 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 208 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Прэзідэнт Беларусі на нарадзе 25 мая заявіў [4]: «Калі (я часта кажу, гэта апошні месяц) і далей так пойдзе, то будзем лічыць, што мы справіліся з божай дапамогай з гэтым захворваннем. Пачалося гэта з Віцебска. Віцебск ужо канстатуе факт, што яны ўнізе па захворванні. Сведчаннем таму з’яўляецца, што мы бальніцы пачалі зачышчаць, вымываць — тыя, якія рыхтавалі як рэзерв для каранавіруса».
Паводле яго слоў, аналагічная сітуацыя назіраецца і ў Мінску. «На плато ўжо знаходзімся, па заявах урачоў. Я, праўда, не так аптымістычны ў сілу сваіх забабонаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Тым не менш, грунтуючыся на развіцці сітуацыі, ужо і ў Мінску плануюць у найбліжэйшы час вяртаць да звычайнай працы шэраг лячэбных устаноў, у тым ліку анкалагічнага і гінекалагічнага профілю, бальніцу хуткай меддапамогі. «У прынцыпе, мы адчуваем, што нам ужо не спатрэбяцца гэтыя бальніцы ў Мінску (пад лекаванне хворых з каранавірусам. — Заўвага.), — заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў стабілізацыю захворвання і нават некаторае зніжэнне ў Мінскай вобласці. Нядрэнная абстаноўка і ў Магілёўскай вобласці. «Калі так, то ў нас застануцца толькі дзве вобласці — Брэсцкая і Гомельская, — якія мы павінны кантраляваць. Яны пазней за ўсіх увайшлі ў гэты працэс, і спецыялісты кажуць аб тым, што яны пазней за ўсіх і выйдуць, на тыдзень дзесьці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што ў штодзённым рэжыме, раніцай і ўвечары, цікавіцца адпаведнымі пытаннямі і праблемамі. «Ложкаў дастаткова. Цяжкіх менш стала. Мабыць, вірус усё ж аслабеў ужо, вірулентнасць яго ўжо не тая. Дай бог, каб не тая. Але пры гэтым мы павінны трымаць у розуме другую хвалю. Ніхто не даказаў, што яна будзе, але мы павінны да гэтага рыхтавацца. І ніхто не ведае, калі яна прыйдзе. Калі зімой і восенню, то дай бог, каб мы сур’ёзна змаглі падрыхтавацца да гэтага. А, можа быць, гэтая бяда нас міне. Тым не менш, расслабляцца нельга», — падкрэсліў беларускі лідар.
Прэв’ю: stranaprotivnarkotikov.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-vyzdoroveli-i-vypisany-15-086-patsientov-s-covid-19-392312-2020/
[4] http://zviazda.by/be/news/20200525/1590399813-lukashenka-razlichvae-na-hutkae-adnaulenne-ekanomiki-belarusi-paslya
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus