На палiгоне Лосвiда ў Вiцебскiм раёне больш за сто вайскоўцаў будуць змагацца за права насiць нагрудны знак «Доблесць i майстэрства», паведамляе Мiнiстэрства абароны Беларусi.
Каля сотнi ваеннаслужачых чакаюць сем этапаў складаных квалiфiкацыйных выпрабаванняў. Сярод iх — нарматывы па паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы i тэсцiраванне па прадметах баявой i спецыяльнай падрыхтоўкi. За плячыма iх — таксама i трэнiроўкi перад скачкамi.
Таксама сярод удзельнiкаў ёсць i жанчыны. Але прымуць удзел у спаборнiцтвах яны ўсяго толькi трэцi раз за ўвесь час.
Валяр’ян ШКЛЕННIК
Прэв’ю: kaluga24.tv
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vayskoucy