Выпускнікоў, якія захварэлі на каранавірус, вызваляць ад экзаменаў. Такая норма змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 26 мая № 101, паведамляе прэс-служба ведамства. [1]
Гарадскія, раённыя, занальныя і раённыя ў гарадах цэнтры гігіены і эпідэміялогіі будуць прадстаўляць у адпаведны аддзел ці ўпраўленне адукацыі мясцовага выканкама спісы навучэнцаў, якія маюць інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19, і іншых навучэнцаў, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, у перыяд правядзення выпускных экзаменаў. У гэтых спісах будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб навучэнцах, якія падлягаюць вызваленню ад выпускных экзаменаў.
На падставе атрыманай інфармацыі мясцовыя органы кіравання адукацыяй падрыхтуюць загад аб вызваленні навучэнцаў ад выпускных экзаменаў і аператыўна давядуць яго да ведама ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Навучэнцам у дакумент аб адукацыi будуць выстаўленыя гадавыя адзнакі.
Такім чынам, для вызвалення ад выпускных экзаменаў навучэнцаў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам знаходзяцца ў самаізаляцыі, бацькі павінныя толькі напісаць заяву на імя дырэктара школы, гімназіі, ліцэя з адпаведнай просьбай аб вызваленні іх дзіцяці ад выпускных экзаменаў. Астатнія дзеянні будуць выкананыя мясцовымі органамі кіравання адукацыяй. Адміністрацыя школ давядзе да ведама бацькоў неабходную інфармацыю.
Спасылкі
[1] https://t.me/MinobrofBelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya