На днях 37-гадовы жыхар горада Жодзіна патэлефанаваў у аператыўна-дзяжурную службу Жодзінскага ГАУС і ў нецэнзурнай форме абразіў памочніка дзяжурнага, які падняў слухаўку тэлефона. Пра гэта паведамляе МУС [1].
Як стала вядома падчас разбору, парушальнік напярэдадні распіваў спіртныя напоі. Гэта і стала прычынай яго ўчынку.
Яго аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/2382
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhodzina