Пры правядзенні выпускных экзаменаў у школах будуць выкананыя ўсе санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, гаворыцца ў Тelegram-канале Міністэрства адукацыі.
Пры правядзенні выпускных экзаменаў неабходна забяспечыць захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў:
- прадугледзець у месцах правядзення выпускных экзаменаў наяўнасць антысептыкаў і сродкаў індывідуальнай аховы;
- арганізаваць правядзенне выпускных экзаменаў у памяшканнях вялікіх плошчаў і забяспечыць іх належны санітарны стан: старанна вымытыя кабінеты і мэбля ў іх (парты перш за ўсё), выветраныя кабінеты і інш.;
- забяспечыць рассаджванне ў навучальных кабінетах па адным вучні за партай (або прадугледзець дзяленне класа на дзве групы для рассаджвання ў двух кабінетах).
Пры правядзенні экзаменаў у вуснай форме, каб пазбегнуць скаплення навучэнцаў, неабходна:
- скласці графік прыходу навучэнцаў на экзамен (можна, напрыклад, папярэдне разбіць на групы па 5 чалавек);
- выключыць знаходжанне ў навучальных кабінетах (памяшканнях), дзе праводзяцца выпускныя экзамены, старонніх людзей (знаходзяцца толькі члены экзаменацыйнай камісіі);
- членам экзаменацыйнай камісіі рэкамендавана выконваць масачны рэжым падчас правядзення экзамену.
Прэв’ю: bash.news