Летась у Прыдзвiнскiм краi на навядзенне парадку на зямлi ў глыбiнцы i на добраўпарадкаванне выдаткавалi каля
31 мiльёна рублёў.
У тым лiку больш за 17,2 мiльёна рублёў — з абласной казны, бюджэтаў базавага ўзроўню — каля 7,6, пярвiчнага ўзроўню — 3,4 мiльёна. Арганiзацыi i прадпрыемствы не пашкадавалi на прыгажосць больш за 2,6 мiльёна рублёў.
У год юбiлею вызвалення Беларусi значныя сродкi — 882,5 тысячы рублёў — з мясцовых бюджэтаў выдаткавалi на добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой i воiнскай славы, пахаванняў вайскоўцаў i партызан.
Паводле слоў старшынi Вiцебскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Вiктара Галанава, дзякуючы сельскiм выканкамам, шэфскай дапамозе, актыўнай дзейнасцi старэйшын вёсак i тых, хто выконваў работы па добраўпарадкаваннi, усё задуманае рэалiзавалi.
Асаблiвая ўвага аддавалася Браслаўскаму раёну ў рамках падрыхтоўкi аб'ектаў да абласнога фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2019». Сёлета гэта свята пройдзе ў Вiцебску, таму ў абласным цэнтры i наваколлях плённа працуюць, каб было прыгожа.
I ў Аршанскiм раёне, дзе, як вядома, актыўна ажыццяўляецца «перазагрузка», па-ранейшаму пытанне навядзення чысцiнi на асаблiвым кантролi не толькi мясцовай улады.
У рамках выканання абласной праграмы паскарэння развiцця гарадскiх пасёлкаў больш прывабна сталi выглядаць Бягомль — Докшыцкага i Багушэўск — Сенненскага раё-
наў. Да добраўпарадкавання дадаткова прыцягвалiся грамадзяне, якiя на ўлiку ў цэнтрах занятасцi.
Паспяхова працягваецца работа па ўцягваннi ў гаспадарчы абарот зямель. Летась — каля 470 гектараў, якiя раней былi дадзены грамадзянам для вядзення асабiстай дапаможнай гаспадаркi. Адпаведны план выкананы на 130 %. А заданне па раскарчоўцы шматгадовых насаджэнняў, драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi выканана на 183 %. Гэта праведзена на тэрыторыi больш чым 216,5 гектара.
КУП «Вiцебскаблдарбуд» адрамантавала i прывяло ў парадак усе аўтобусныя прыпынкi — больш за 1000 i прылеглыя да iх тэрыторыi.
Шмат чаго зрабiлi на грамадзянскiх могiлках. Напрыклад, там з'явiлiся 233 кантэйнеры для збору смецця, усталявалi або прывялi ў парадак больш за 260 агароджаў, абрэзалi i зрэзалi прыблiзна 2,9 тысячы сухiх i небяспечных дрэў.
Уладкавалi 80 месцаў адпачынку каля азёр i рэк, больш за 600 дзiцячых пляцовак для гульнi. У сельскiх населеных пунктах высадзiлi 34,6 тысячы дрэў i каля 15,6 тысячы кустоў, а плошча новых газонаў наблiжаецца да 50 гектараў. У вёсках i вёсачках, як падлiчылi дзяржаўныя эколагi, работы правялi на 2724 калодзежах i воданапорных калонках, амаль 400 зонах санiтарнай аховы артэзiянскiх свiдравiн.
Старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Цярэнцьеў канстатаваў, што трылогiя «Года малой радзiмы» паспрыяла актывiзацыi ў навядзеннi парадку. I самазаспакойвацца нельга, бо ў яе завяршэнне неабходна яшчэ зрабiць нямала. У тым лiку i ў дробязях. I недастаткова навесцi прыгажосць. Яе трэба падтрымлiваць i сачыць за парадкам штодня, не запускаць тое, што зрабiлi. Не ва ўсiх яшчэ населеных пунктах гэта пытанне на якасным узроўнi. Неабходны сiстэмны падыход i каб не было фактаў безгаспадарнасцi. Добра, што ўсё больш энтузiястаў, якiя за свае грошы або, як спрадвеку прынята ў Беларусi — талакой, «наводзяць марафет» i больш маштабныя змены робяць на асобных вулачках, скверах, каля вадаёмаў.
Аляксандр ПУКШАНСКI
Прэв'ю: wallpaperscraft.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet