Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі прысудзіла літаратурныя прэміі за кнігі 2019 года. Лаўрэатамі МГА СПБ гэтым разам сталі:
1. У галіне паэзіі — Мікола Шабовіч: літаратурная прэмія імя Максіма Танка за кнігу вершаў «Я і Ты».
2. У галіне прозы — Алена Папова: літаратурная прэмія імя Івана Шамякіна за кнігу «Песня блистающей химеры».
3. У галіне дзіцячай літаратуры — Анатоль Зэкаў: літаратурная прэмія Янкі Маўра за кнігу вершаў і загадак «Варыла вячэру варона».
4. За найлепшы дэбют — Аляксандр Паршанкоў: літаратурная прэмія «Адкрыццё года» імя Максіма Багдановіча за кнігу вершаў «Зёрна в камне».
Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня МГА СПБ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/naviny