Па дадзеных следства, вечарам 28 мая кампанія падлеткаў гуляла ў недабудаваным доме, распавялі [1] ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Дзве сяброўкі 15 і 13 гадоў, знаходзячыся на другім паверсе дома, залезлі ў аконны праём, дзе старэйшая страціла раўнавагу і стала падаць, схапіўшы другую за вопратку і пацягнуўшы яе за сабою ўніз. Абедзве ўпалі на бетонныя аснаванні першага паверха.
Дзяўчынкі шпіталізаваныя, іх жыццю нічога не пагражае.
Высвятляюцца абставіны таго, што адбылося, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы, праводзіцца праца з бацькамі, законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх. Сем'і ў сацыяльна-небяспечным становішчы не знаходзяцца.
Прэв'ю: photo.i.ua
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/nebyaspeka