Чыгуначны мост праз раку Кола абрынуўся на перагоне Мурманскага аддзялення Кастрычніцкай чыгункі. Здарэнне адбылося паміж станцыямі Кола і Выхадны, паведамляе РБК [1].
Па дадзеных МНС, у суботу з-за расталага на рацэ Кола снегу падмыла насып апоры моста
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Раней, 31 мая, прэс-служба адміністрацыі Кольскага раёна заявіла аб спыненні пасажырскага і грузавога руху праз мост з-за таго, што вадой з ракі Кола падмыла апору гэтага чыгуначнага моста. Усе цягнікі, якія едуць у Мурманск, спыняюцца перад мостам, а пасажыраў дастаўляюць праз раку ў Мурманск і назад да станцыі аўтобусамі.
Улады раёна разлічваюць, што аднаўленчыя работы зоймуць чатыры-пяць дзён.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5ed503dc9a794758aba5f672
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne