Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янез Качыянчыч памёр 1 чэрвеня пасля працяглай хваробы, паведамляе [1] сайт НАК Беларусі.
Адзін з лідараў еўрапейскага спорту з 2017 года ўзначальваў ЕАК. Раней Янез Качыянчыч кіраваў Алімпійскім камітэтам Славеніі (1991-2014), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (з 2010 года), а таксама з'яўляўся членам МАК, уваходзіў у склад выканкама ЕАК, з 2013 па 2016 гады займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЕАК.
У 2019 годзе ён прыняў удзел у цырымоніях адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.
Спасылкі
[1] https://www.noc.by/news/umer-prezident-eok-yanez-kosyanchich/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/yanez-kachyyanchych