Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў беспарадкі, якія ўспыхнулі ў шэрагу штатаў пасля гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда, «унутраным тэрарызмам». У сваім звароце перад Белым домам у панядзелак, 1 чэрвеня, ён таксама заявіў пра гатоўнасць звярнуцца да дапамогі вайскоўцаў для падаўлення беспарадкаў у краіне. Пра гэта паведамляе DW [1].
«Калі той ці іншы горад ці штат ухіляецца ад прыняцця неабходных мер для абароны жыцця і ўласнасці сваіх жыхароў, я буду выкарыстоўваць узброеныя сілы ЗША і хутка вырашу праблему за іх», — падкрэсліў Трамп. Прэзідэнт ЗША раней заклікаў губернатараў штатаў дзейнічаць больш жорстка ў адносінах да пратэстуючых і ўжываць сілу для спынення беспарадкаў.
Хвалю пратэстаў у Злучаных Штатах выклікала смерць 46-гадовага афраамерыканца Джорджа Флойда, якога задушыў пры затрыманні белы паліцэйскі. Дэманстрацыі перараслі ў беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй. У многіх гарадах уведзена каменданцкая гадзіна і задзейнічана Нацыянальная гвардыя.
Спасылкі
[1] https://www.dw.com/ru/%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BF-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%B3%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B8%D0%BB-%D0%B8%D1%81%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%82%D1%8C-%D0%B0%D1%80%D0%BC%D0%B8%D1%8E-%D0%B4%D0%BB%D1%8F-%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%B1%D0%B5%D1%81%D0%BF%D0%BE%D1%80%D1%8F%D0%B4%D0%BA%D0%BE%D0%B2-%D0%B2-%D1%81%D1%88%D0%B0/a-53652673
[2] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha