У Гомелі супрацоўнікі Савецкага РАУС выявілі 28-гадовага мясцовага жыхара, які мог быць датычны да набыцця псіхатропаў ў інтэрнэт-краме і іх збыту. Удзень 31 мая мужчыну планавалася затрымаць, паведамляе МУС [1].
Выходзячы з пад’езду, падазраваны заўважыў аператыўнікаў і паспрабаваў ад іх уцячы. Падчас пагоні ён зразумеў, што схавацца не атрымаецца, таму спыніўся, дастаў з кішэні нож і стаў пагражаць міліцыянерам. Аднак усё роўна быў затрыманы.
З сабой у маладога чалавека была бутэлька з вадкасцю, якая, паводле заключэння экспертызы, утрымлівала асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP.
Зараз гамяльчанін знаходзіцца ў ІЧУ. Яго дзеянням следчыя далі прававую ацэнку і завялі крымінальныя справы па фактах незаконнага абароту наркотыкаў і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Ён неаднаразова судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. Нідзе не працуе.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal