Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 188, якім уносяцца змяненні ва ўказ № 140 ад 10 красавіка 2019 года «Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў». Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, піша [1] прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Згодна з указам, норма аб кампенсаванні 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, распаўсюджваецца таксама і на бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), апекуноў (папячыцеляў) дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Раней такое кампенсаванне пошлін, падаткаў было прадугледжана для інвалідаў I або II групы, бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў) у шматдзетных сем’ях.
Прэв'ю: interfax.by
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/kommentarij-k-ukazu-188-ot-2-ijunja-2020-g-23739/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[4] https://zviazda.by/be/tags/poshliny
[5] https://zviazda.by/be/tags/padatki