Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем прадстаўляе выставу лепшых работ VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце», перадае [1] БЕЛТА са спасылкай на музей.
Мэта конкурсу — умацаванне міжнародных культурных сувязей і падтрымка адораных дзяцей. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 27 краін. «Юныя мастакі з розных куткоў свету звярнуліся да праблем экалогіі. Іх работы раскрываюць уплыў дзейнасці чалавека на змяненне клімату, адлюстроўваюць уклад кожнага з нас у вырашэнне экалагічных праблем, знаёмяць з унікальнай разнастайнасцю жывой прыроды», — расказалі ў музеі.
Выстава будзе экспанавацца ў НММ да 14 чэрвеня.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/raboty-junyh-mastakou-na-temu-ekalogii-pradstavjats-u-nmm-88174-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/malyunak
[6] https://zviazda.by/be/tags/mastactva