У сувязі з эпідсітуацыяй набор у дзіцячыя сады абмежаваны, паведаміла [1] БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка.
«У сувязі з існуючай эпідэміялагічнай сітуацыяй набор ва ўстановы дашкольнай адукацыі абмежаваны», — сказала Святлана Уклейка.
Начальнік галоўнага ўпраўлення нагадала, што накіраванне ў дзіцячыя сады выдаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з улікам норм напаўняльнасці груп і ў адпаведнасці са спісам дзяцей, якія маюць патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі. Разам з тым, паколькі Міністэрствам аховы здароўя была ўстаноўленая забарона на перавод з групы ў групу і прыём новых дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі ў перыяд эпідэміялагічнага ўздыму захваральнасці на інфекцыю COVID-19, такія накіраванні не выдаваліся і прыём дзяцей не ажыццяўляўся.
«Міністэрствам аховы здароўя дадзены тлумачэнні аб тым, што забараняецца пераводзіць з групы ў групу і прымаць новых дзяцей у сады толькі ў той перыяд, калі ва ўстанове дашкольнай адукацыі рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 або не скончыўся перыяд правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у сувязі з рэгістрацыяй такіх выпадкаў», — дадала Святлана Уклейка.
Прэв’ю: knews.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/minadukatsyi-nabor-u-dzitsjachyja-sady-abmezhavany-u-suvjazi-z-epidsituatsyjaj-88246-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachyya-sadki