У Столінскім раёне пагранічнікі для затрымання двух парушальнікаў ўжылі табельную зброю, паведаміў БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік Пінскага пагранічнага атрада Міхаіл Бут-Гусаім.
Інцыдэнт адбыўся 2 чэрвеня непадалёк ад вёскі Капані. У кіламетры ад дзяржаўнай мяжы пагранічны нарад ад манеўранай групы атрада заўважыў аўтамабіль Volkswagen. З яго выйшлі двое мужчын, якія на хаду надзелі балаклавы і накіраваліся ў бок Украіны.
Пагранічны нарад паспрабаваў спыніць невядомых камандай. Пачуўшы яе, мужчыны бегам кінуліся да мяжы, не рэагуючы на законныя патрабаванні памежнікаў. Падчас пераследу старэйшы ўбору зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля гэтага парушальнікаў затрымалі.
Імі аказаліся жыхары Століна і працоўнага пасёлка Рэчыца. Па факце распачаты адміністрацыйны працэс. Парушальнікам пагражае штраф да 50 базавых велічынь (1 б. в. — Br27) або адміністрацыйны арышт.
Прэв’ю: Пінскі памежны атрад
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pogranichniki-so-strelboj-zaderzhali-dvuh-narushitelej-v-stolinskom-rajone-393346-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/stolinski-rayon