Аператыўнікамі Фрунзенскага РУУС г. Мінска знойдзены і вернуты ўладальніцы выкрадзены сабака пароды мопс коштам больш за 600 рублёў.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у міліцыю звярнулася жыхарка горада з заявай аб знікненні хатняга гадаванца. Жанчына патлумачыла, што, шпацыруючы са сваёй жывёлай, яна зайшла ў харчовую краму, пакінуўшы пры гэтым сабаку на вуліцы. Выйшаўшы з крамы, яго не знайшла.
Аператыўнікі, праглядаючы запісы з камер відэаназірання, высветлілі асобу выкрадальніка. Ёю аказалася 17-гадовая студэнтка аднаго з каледжаў сталіцы. Супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што ў момант адсутнасці жанчыны з крамы выходзіла кампанія маладых людзей. 17-гадовай дзяўчыне спадабаўся пакінуты каля ўваходу мопс. Адвязаўшы сабаку, яна ўзяла гадаванца на рукі і панесла дадому.
Дзяўчына патлумачыла праваахоўнікам, што выкрадзенага сабаку яна аддала сваёй сяброўцы, паколькі бацькі забаранілі трымаць яго дома. Супрацоўнікі міліцыі гадаванца канфіскавалі і вярнулі законнаму ўладальніку.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: hvost.news
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne