Уначы 3 чэрвеня ў міліцыю паступіла паведамленне аб выяўленні ў адной з кватэр Фрунзенскага раёна сталіцы цел двух немаўлятаў. Падчас распівання спіртных напояў 40-гадовая жанчына распавяла сваім знаёмым, што ў кватэры знаходзяцца целы яе нованароджаных дзяцей. Мужчыны неадкладна звярнуліся ў праваахоўныя органы, паведамляе СК [1].
Падчас агляду цела аднаго дзіцяці было знойдзена на балконе, цела іншага немаўля, са слоў маці, яна захоўвала ў маразільнай камеры. У момант прыезду групы жанчына спрабавала яго схаваць.
Па дадзеным факце УСК па горадзе Мінску распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса. Жанчына затрыманая. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Прэв'ю: amur.info
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne