Вы заўважылi, што апошнiм часам у грамадскiх месцах стала нашмат больш прыгожых дзяўчат?! Iх i раней не бракавала, па праўдзе кажучы, але ж цяпер... Яно як раней было? («Абганяе хлопец дзяўчыну, аглядваецца i з прыкрасцю кiдае: «Эх, якую «пятую кропку» сапсавала!») А цяпер большасць у масках, толькi адны вочкi блiшчаць! («Людзi, якiя носяць маскi на падбародку, напэўна, падчас сексу трымаюць прэзерватыў у руках».) Ну, лiтаральна кожная прыгажуня! А калi яшчэ i фiгурка зграбная... («Сёння дастала з самай дальняй палiцы шафы джынсы часоў маладосцi, а яны на прыгажосцi маёй неабдымнай не сыходзяцца. — Муж, — кажу, — чаму ты раней мне не сказаў, што я так ад'елася? Той (здзiўлена): — А што, так можна было?») Вядома, такi «маскарад» не ад добрага жыцця, але, бач ты, як атрымалася?! («У дадатак да фiгi ў кiшэнi зараз можна i язык пад маскай паказваць».) Дзяўчатам нават фарбавацца не трэба, каб схадзiць, напрыклад, у краму. Маску надзела i пайшла сабе, нiхто нiчога не заўважыць. («Нiколi не гаварыце жанчыне, што ў яе прыгожыя вусы. Нават калi яны вельмi-вельмi прыгожыя. Не трэба».) А iнтрыгi колькi? Родную жонку можна на вулiцы не пазнаць! («Яны вельмi плакалi i ўсё нiяк не маглi развiтацца: ён ад'язджаў у камандзiроўку, а яна — да мацi ў iншы горад. А сустрэлiся ў Турцыi на адным курорце...»)
Ну, гэта пра тых, хто працягвае хадзiць на работу. («Лiчу, што калi ў канцы працоўнага дня ў цябе не трэснула вена ў воку, дык цябе трэба пазбаўляць прэмii».) А многiя ж шчыруюць на аддаленцы або ўвогуле знаходзяцца на самаiзаляцыi. Першым яшчэ хоць ёсць чым заняцца. («Мне падабалася мая ранейшая работа. Але жонка сказала, што ўсё жыццё працаваць кiроўцам канапы немагчыма».) З другiмi некалькi больш складана. Яны ж таксама людзi, i нiшто чалавечае iм не чужое. («— Дарагая, чаму ты перастала сачыць за сабой? — Я сябе нi ў чым не падазраю».) Часу процьма, а чым заняцца? («Вы ведаеце, на каранцiне дома зусiм не сумна! Але як такое можа быць, што ў адным пакеце рысу 2789 зярнят, а ў iншым — 2804?») Дарэчы, пра... грэчку. Усё памятаюць, як напачатку многiя кiнулiся нароўнi з туалетнай паперай набываць яе? Вiдаць, некаторыя стварылi добрыя запасы, таму што з'явiўся новы трэнд. Вы не паверыце — пайшла мода на... бровы з гэтых круп. («— Сёння на вячэру ў нас грэчка? — З чым? — З чым я цябе i вiншую!») Плюс клей. Што цiкава, захапляюцца такой «творчасцю» выключна рускамоўныя блогеры. Еўрапейцы i амерыканцы не разумеюць гэтай любовi да аднаго з нацыянальных харчовых сiмвалаў славян. («Наш чалавек непераможны! Як купiць гарэлку ў супермаркеце пасля 22 гадзiн, калi яе продаж забаронены? Трэба ў гандлёвай зале адкрыць бутэльку i глынуць змесцiва. Ахова прымусiць аплацiць яе!»)
I яшчэ пра «нашага» чалавека. У Расii на фоне заклiкаў улад заставацца дома напачатку эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi выраслi продажы сродкаў кантрацэпцыi i тавараў для дарослых: апроч прэзерватываў попыт павялiчыўся на касцюмы медсясцёр i карты «Камасутра». («Васьмiкласнiк Антон 17 разоў перачытаў «Чырвоны каптурок», але так i не знайшоў хоць бы аднаго супадзення з тым фiльмам, якi ён знайшоў у бацькi ў шафе».) Продажы тавараў для дарослых тады выраслi на 300 працэнтаў у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года, як падлiчылi па запыце «Газеты. RU» аналiтыкi Ozon. У сярэднiм пакупнiк браў па тры-пяць упаковак прэзерватываў i лубрыкантаў. («Падчас паўстання машын галоўнае — быць далей ад фабрыкi вiбратараў».) Зразумела, тут жа нарадзiлiся жарты накшталт «не цукар i туалетную паперу з грэчкай трэба было першапачаткова хапаць».
I што б вы думалi, тыя словы пра прэзерватывы былi прарочымi: яны сталi... дэфiцытам. Малайзiйская кампанiя Karex Bhd, якая вырабляе кожны пяты кандом у свеце (найбольш вядомы брэнд на ўсходнееўрапейскiм рынку — Durex), закрылася з прычыны строгага каранцiну. («Ешце больш часнаку. Гэта не дапамагае супраць каранавiруса, але трымае iншых на неабходнай дыстанцыi».) Iмгненна ўтварыўся дэфiцыт на сусветным рынку ста мiльёнаў прэзерватываў — менавiта столькi кампанiя выпускала за тыдзень. («Добрыя дзяўчаты падаўжаюць жыццё, а дрэнныя — напаўняюць яго ўражаннямi».) Урад Малайзii мусiў даць адмысловы дазвол аднавiць работу з 50-працэнтнай загрузкай. Дзеля гэтага кампанii надалi статус «крытычна важнай вытворчасцi». («Што можа быць горш, чым слон у краме з фарфоравым посудам? Вожык на фабрыцы прэзерватываў».)
Дарэчы, у многiх краiнах прагназуюць рост нараджальнасцi пасля заканчэння каранцiну. («Настаўнiк iнфарматыкi не карыстаецца антывiруснiкам. Кажа, што «адчуваннi не тыя».) Гэтак жа прагназуюць, што пасля пандэмii многiя пары могуць расстацца. («— Мама, а хто мой тата? — Не ведаю. Ён быў у масцы».) Прычына банальная: далёка не ўсе былi гатовыя праводзiць так многа часу са, здавалася б, блiзкiм i родным чалавекам. («Сяджу на кухнi, працую. А палове другой гадзiны ночы заходзiць жонка i заяўляе: «Я замужняя жанчына! Я не павiнна, не хачу i не буду спаць адна!» Забрала ката i пайшла ў спальню».)
Таму хочацца пажадаць усiм: трымайцеся адно аднаго! Думайце пра пазiтыўнае. Смех таксама дапамагае. («Добры жарт — гэта той, за якi цябе хочуць забiць, але не могуць, таму што ржуць».) Заставайцеся здаровыя!
Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kastus-hacelau-zmagelau
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/sex-balyasy
[4] https://zviazda.by/be/tags/prygozhyya-dzyauchaty
[5] https://zviazda.by/be/tags/pyataya-kropka
[6] https://zviazda.by/be/tags/vochki-blishchac
[7] https://zviazda.by/be/tags/zgrabnaya-figura
[8] https://zviazda.by/be/tags/maska-na-padbarodku
[9] https://zviazda.by/be/tags/prygazhosc-neabdymnaya
[10] https://zviazda.by/be/tags/prygozhyya-vusy
[11] https://zviazda.by/be/tags/kirouca-kanapy
[12] https://zviazda.by/be/tags/na-karancine-doma
[13] https://zviazda.by/be/tags/tualetnaya-papera
[14] https://zviazda.by/be/tags/brovy-z-grechki
[15] https://zviazda.by/be/tags/harchovy-simval
[16] https://zviazda.by/be/tags/epidemiyalagichnaya-situacyya
[17] https://zviazda.by/be/tags/prezervatyvy
[18] https://zviazda.by/be/tags/kascyumy-medsyascyor
[19] https://zviazda.by/be/tags/karty-kamasutra
[20] https://zviazda.by/be/tags/lubrykanty
[21] https://zviazda.by/be/tags/fabryka-vibratarau
[22] https://zviazda.by/be/tags/kampaniya-karex
[23] https://zviazda.by/be/tags/kandom
[24] https://zviazda.by/be/tags/durex
[25] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[26] https://zviazda.by/be/tags/strogi-karancin
[27] https://zviazda.by/be/tags/dobryya-dzyauchaty
[28] https://zviazda.by/be/tags/drennyya-dzyauchaty