Фінансавая дапамога, выдзеленая летась навучэнцам розных адукацыйных устаноў Кітая — ад дзіцячых садкоў да ўніверсітэтаў — склала 212,6 млрд юаняў (каля 30 млрд долараў), што на 4 працэнта больш у параўнанні з папярэднім годам. Такія дадзеныя прадставіла Міністэрства адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Па дадзеных міністэрства, рост гэтага паказчыка назіраецца 13-ы год запар. З агульнага фонду фінансавай дапамогі каля 131,7 млрд юаняў у мінулым годзе былі адрасаваны студэнтам вышэйшых навучальных устаноў Кітая.
Як сведчаць дадзеныя міністэрства, у 2019 годзе фінансавая дапамога была аказана 105,9 млн навучэнцам у Кітаі, што на 8 працэнтаў больш у гадавым вылічэнні.
Фота: activityedu.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya