Павел РАБЦАЎ, навучэнец Мiнскага дзяржаўнага прафесiйнага лiцэя № 5 транспартнага будаўнiцтва, праходзiць вытворчую практыку ў кампанii «Профiслаў-буд», якая ўстанаўлiвае i мадэрнiзуе святлафорныя аб'екты.
Гэтымi днямi брыгада, у якой працуе будучы электрык, вядзе мантаж святлафорнага абсталявання на перакрыжаваннi мiнскiх вулiц Варанянскага i Жукоўскага, каля ўвахода на новую станцыю метро «Кавальская Слабада», якая рыхтуецца да адкрыцця. На пытанне, чаму ён выбраў такую прафесiю, Павел не задумваючыся адказаў: «Мой дзядуля быў класным электрамантажнiкам i электрамеханiкам, хоць i не меў спецыяльнай адукацыi, таму i я вырашыў пайсцi таксама па гэтай дарозе, але ў першую чаргу набыць веды, практыку i дыплом».
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya