На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Творчыя знаходкі і дары Ганны Канстанцінаўны Севярынец
Ганна Севярынец – даследчыца, якая стала яшчэ адным актыўным удзельнікам і сябрам праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, што рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць”.
Ёсць людзі, гатовыя шчыра дзяліцца сваімі дасягненнямі і адкрыццямі і пры гэтым здольныя запаліць жаданне дзейнічаць самастойна і здабываць новыя веды. Такой асобай для нашага праекта стала Ганна Канстанцінаўна Севярынец – руплівая даследчыца, пісьменніца, выкладчыца, якая звярнулася ў сваіх навуковых пошуках да няпростай старонкі гісторыі беларускай літаратуры 1920–1930-х гг. Гэта былі гады наладжвання літаратурнага працэсу, з’яўлення новых жанраў у літаратуры. Але разам з тым яны сталі перыядам рэпрэсій, знішчэння лепшай часткі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
З гатоўнасцю падзяліцца сваімі ведамі пра гэты час Ганна Севярынец уключылася ў праект “На хвалі часу, у плыні жыцця [2]”, прымеркаваны да 100-годдзя Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”. Яна прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 110-годдзю Валерыя Маракова [3] (1909–1937) – “Мы будзем жыць, жыццё – за нас… [4]”, якое прайшло 14 сакавіка 2019 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і азнаменавала пачатак дзейнасці “праекта чатырох”. На імпрэзе пісьменніца падзялілася сваімі адкрыццямі, зробленымі падчас працы над кнігай “Гасцініца «Бельгія» [5]” (2019).
На працягу ўсяго мінулага года даследчыца прымала актыўны ўдзел у нашых мерапрыемствах. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры яна прачытала адкрытыя лекцыі “Здароў, Паўлюк [6]” (да 115-годдзя Паўлюка Труса), “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары [7]” (да 120-годдзя Адама Бабарэкі), “Супярэчлівы час як паэтычная трагедыя. Каліноўскі, Сталін, БССР і Беларусь у вершах Алеся Дудара [8]” (да 115-годдзя Алеся Дудара). Усе мерапрыемствы, якія праходзяць пры ўдзеле Ганны Канстанцінаўны, атрымліваюць цёплыя водгукі у СМІ і сацсетках. Як тут не згадаць і Дзень літаб’яднання “Маладняк” [9], які зладзіла 16 студзеня 2020 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, калі дзякуючы натхнёнаму выступленню Ганны Канстанцінаўны слухачы адчулі атмасферу эпоху “маладнякоўцаў”, убачылі іх жывымі людзьмі:
“Наша бяда ў тым, што пра творчасць мы мяркуем без разумення таго, што яе аўтары – людзі. Гэтыя вершы, якія мы бяромся судзіць так і гэтак, пісаліся людзьмі, і ў невыносных умовах. У такіх умовах людзі не павінны не тое што пісаць – у такіх умовах людзі жыць не павінны. А яны жылі і пісалі…”.
Падтрымала пісьменніца праект і на старонках часопіса “Маладосць”, дзе апублікавала артыкулы, прысвечаныя П. Трусу – “Здароў, Паўлюк! [10]”, і А. Дудару – “Грай, Дудар [11]”. У № 7 “Маладосці” за 2020 г. чакаецца яе новы артыкул да юбілею Уладзіміра Дубоўкі і адкрыцця прысвечанага яму раздзела віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
Дзякуючы дапамозе даследчыцы, мы атрымалі копіі каштоўных дакументаў і фотаздымкаў з архіва Уладзіміра Дубоўкі, які захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусі. З Г.К. Севярынец падпісаны аўтарскі дагавор, у выніку чаго ў рамках праекта ў поўным аб’ёме размешчана даследаванне жыцця і творчасці пісьменніка – кніга “Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго [12]”(2017).
Адзін з нядаўніх каштоўных дадаткаў да праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” – відэазапіс цыкла з 4 лекцый Ганны Севярынец пад назвай “Непаслухмяныя дзеці Кастрычніка: палітыка, паэтыка, этыка і эстэтыка “Маладняка”, [13] які ладзіўся ў рамках “Беларускага калегіюма [14]”. Аматары літаратуры эпохі “Маладняка” цяпер могуць пазнаёміцца з глыбокім аналізам гістарычных умоў і прычын узнікнення першых беларускіх літаратурных аб’яднанняў, асэнсаваннем асноўных кірункаў творчага пошуку тагачаснай беларускай літаратуры і ўсяго, што паўплывала на лёс згуртавання “Маладняк” і яго сяброў.
У час эпідэміялагічнага становішча ў краіне магчымасць далучыцца да цікавага мерапрыемства, не выходзячы з дому, асабліва каштоўная. Прапануем ужо зараз праслухаць адну з лекцый Ганны Севярынец:
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin
[3] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/316381/
[4] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/prayshlo-pershae-merapryemstva-praekta-na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya-prysvechanae-110-goddzyu-va/
[5] https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001534920
[6] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/zdaro-pa-lyuk-lektsyya-ganny-sevyarynets-da-115-goddzya-z-dnya-naradzhennya-pa-lyuka-trusa/
[7] https://www.nlb.by/by/news/naviny-biblijatjek/sustrecha-z-adamam-babarekam/
[8] https://www.nlb.by/by/news/naviny-biblijatjek/u-neyubileynym-tone/
[9] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/u-bibliyatetsy-adznachyli-dzen-litab-yadnannya-maladnyak/
[10] https://www.nlb.by/by/news/naviny-biblijatjek/zdaro-pa-lyuk/
[11] https://www.nlb.by/by/news/naviny-biblijatjek/gray-dudar/
[12] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/public/348113/
[13] https://belcollegium.by/kurs-ganny-sevyarynec-nepasluxmyanyya-dzeci-kastrychnika-palityka-paetyka-etyka-i-estetyka-maladnyaka/
[14] https://belcollegium.by/