Мінскай сярэдняй школе № 73 з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы сёлета спаўняецца шэсцьдзясят гадоў, а гэта значыць, што сёлетні выпускны клас школы — пяцьдзясят дзявяты. Учора дваццаць дзевяць яе ўжо былых вучняў атрымалі атэстаты сталасці. Па даўняй традыцыі героі свята — юнакі і дзяўчаты пасадзілі маладзенькую тую на прышкольнай тэрыторыі. І, магчыма, заснавалі традыцыю новую — на развітанне з роднай школай выпусцілі ў неба белых галубоў.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya