Падчас прафілактыкі і кантролю эпідэміі каранавіруса новага тыпу праграмы для сацыяльных сетак прымяняюцца ў розных жыццёвых сітуацыях насельніцтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Па дадзеных справаздачы статыстыкі развіцця кітайскай інтэрнэт-сеткі, апублікаванайІнфармацыйным цэнтрам інтэрнэт-інфраструктуры Кітая (CNNIC), працэнт пакрыцця сацыяльнымі праграмамі ў КНР стабільна расце, пры гэтым працягвае паляпшацца сеткавае асяроддзе. Новыя інтэрнэт-тэхналогіі і патрэбы стымулююць пастаянныя інавацыйныя распрацоўкі. У сферы дадаткаў для сацыяльных сетак бесперапынна з’яўляюцца ўсё новыя і новыя прадукты, якія ў далейшым спрыяюць росту спажывання ў іншых галінах. Акрамя таго, развіццё платформаў сацыяльных сетак таксама дапамагае ў ажыццяўленні дзейнасці на карысць грамадства.
Гэтыя дадзеныя сведчаць, што аб’ём электроннай камерцыі з дапамогай сацыяльных сетак у 2019 годзе вырас больш чым на 60% у параўнанні з 2018 годам, што перавысіла агульны тэмп росту рознічных анлайн- продажаў Кітая. У якасці новай мадэлі электроннай камерцыі, якая абапіраецца на платформы сацыяльных сетак, электронная камерцыя з дапамогай дадаткаў сацыяльных сетак ужо шырока ўжываецца на рознічным рынку КНР.
Паводле справаздачы CNNIC, сацыяльныя платформы значна спрыялі прасоўванню грамадска-карыснай дзейнасці і сталі важнай крыніцай атрымання ахвяраванняў на барацьбу з каранавірусам.
Прэв’ю: russian.people.com.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya