Міністэрства навукі і тэхнікі і Міністэрства фінансаў КНР адобрылі стварэнне нацыянальнага банка рэсурсаў жывёл-мадэляў для вывучэння хвароб чалавека, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведамілі ў Міністэрстве навукі і тэхнікі, новы банк рэсурсаў будзе створаны ў НДІ лабараторных жывёл пры Акадэміі медыцынскіх навук Кітая па даручэнні Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР. Мэта — спрыяць выкарыстанню жывёл-мадэляў для вывучэння чалавечых хвароб і пашырыць доступ да сумеснага выкарыстання гэтых рэсурсаў.
Банк будзе падлучаны да нацыянальнай платформы навукова-тэхналагічных шэрынгавых паслуг. Мадэлі лабараторных жывёл, у якіх прайграваюць штучныя захворванні, у асноўным выкарыстоўваюцца для тэставання лекаў і даследавання вакцын.
Перш чым правесці клінічныя выпрабаванні пэўнай вакцыны, трэба спачатку праверыць яе бяспеку і эфектыўнасць на жывёлах-мадэлях, растлумачыў акадэмік Інжынернай акадэміі Кітая Ван Цзюньчжы. Як паведамлялася, для распрацоўкі вакцыны супраць COVID-19 кітайскія даследчыкі выкарыстоўвалі ў якасці эксперыментальных мадэляў мышэй і макак.
Прэв'ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya