Аб’ём кітайскага рынку дзіцячых забаў адчувальна ўзрос.
Аб’ём рознічных продажаў на кітайскім рынку цацак летась дасягнуў 75,97 млрд. юаняў (каля 10,7 млрд. долараў), што на 7,8 проц. больш у параўнанні з папярэднім годам. Пра гэта сведчаць дадзеныя Кітайскай асацыяцыі вытворцаў цацак і тавараў для дзяцей (China Toy & Juvenile Products Association), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У мінулым годзе ў Кітаі сярэднедушавыя выдаткі на куплю цацак для дзяцей ва ўзросце ніжэй за 14 гадоў склалі 323,4 юаня, што на 8 працэнтаў больш у гадавым выражэнні. Разам з гэтым аб’ём рознічных продажаў калясак, аўтакрэслаў і бутэлечак для кармлення склаў адпаведна 14,72 млрд., 5,19 млрд. і 6,13 млрд. юаняў з ростам на 11,5; 14,7 і 8,9 працэнта адпаведна.
Анлайн-продажы цацак і тавараў для дзяцей захоўвалі ажыўленасць дзякуючы бурнаму развіццю платформаў прамой трансляцыі і сацыяльнай камерцыі. У 2019 годзе 32,6 працэнта ад агульнага аб’ёму продажаў на кітайскім рынку цацак, а гэта 24,77 млрд юаняў у вартасным выражэнні, прыйшлося на анлайн-продажы, што на 3,9 працэнтнага пункта вышэй, чым у 2018-м. Пры гэтым анлайн-продажу калясак, аўтакрэслаў і бутэлечак для кармлення дасягнулі 5,61 млрд., 2,37 млрд. і 2, 45 млрд. юаняў адпаведна, што склала 38,1; 45,7 і 40 працэнта ад іх агульных аб’ёмаў продажаў.
Па выніках выбарачнага даследавання, праведзенага China Toy & Juvenile Products Association, у кітайскіх спажыўцоў з’явілася тэндэнцыя да больш рацыянальных выдаткаў на цацкі і іншыя дзіцячыя тавары, прычым кароткія відэаролікі і прамыя трансляцыі сталі галоўнымі каналамі для набыцця гандлёвай інфармацыі аб гэтых таварах, а цацкі з адукацыйнымі функцыямі апынуліся больш запатрабаванымі ў кітайскіх спажыўцоў.
Мытная статыстыка сведчыць аб тым, што ў 2019 годзе імпарт інтэлектуальных цацак, у Кітай вырас на 24,2 працэнта ў гадавым вылічэнні да 31,14 млрд. долараў, дзіцячых калясак — на 4,7 працэнта да 3,93 млрд. долараў, аўтакрэслаў — на 13,2 працэнта да 900 млн. долараў. У мінулым годзе Кітай экспартаваў цацкі агульным коштам 7,53 млрд. долараў у краіны-удзельніцы ініцыятывы «Пояс і шлях». Гэтая сума вырасла на 34, 4 працэнта ў гадавым выражэнні і налічвала 24,2 працэнта ад агульнага аб’ёму экспарту адпаведнай прадукцыі.
Фота: toys.segment.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya