Прынялі летась музеі Паднябеснай.
Колькасць наведвальнікаў музеяў у краіне па выніках мінулага года вырасла больш чым на 100 млн чалавек — да 1,23 млрд. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны Кітая Лю Юйчжу, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пры гэтым па стане на канец 2019-га, у КНР налічвалася 5535 музеяў, што на 181 больш, чым годам раней. У мінулым годзе тут прайшло каля 28,6 тыс. выстаў і 334,6 тыс. адукацыйных мерапрыемстваў. Роўнасць стала адметнай рысай развіцця кітайскіх музеяў, у той час як інавацыі паскорылі іх мадэрнізацыю і интеллектуализацыю, адзначыў Лю Юйчжу.
Фота: 34travel.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya