У маі ў Кітаі ад стыхійных бедстваў.
У маі колькасць загінуўшых і зніклых без вестак у выніку розных стыхійных бедстваў па ўсім Кітаі склала 53 чалавекі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Па дадзеных міністэрства, за мінулы месяц у той ці іншай ступені стыхійныя бедствы закранулі 13,3 мільёна чалавек. 66 тысячы жыхароў былі эвакуіраваны ў бяспечныя месцы.
Стыхійнымі бедствамі ў розных рэгіёнах было разбурана больш за 2200 жылых памяшканняў, і 281 тыс. — пашкоджана. Як заявілі ў міністэрстве, за названы перыяд Кітай у асноўным пакутаваў ад залеваў са штармавым ветрам і градам, паводак і засух. Землятрусы, геалагічныя катастрофы, маразы і снежныя буры таксама ў рознай ступені апынуліся разбуральнымі.
Фота: psm7.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya