Кітай запускае першую даследчую місію на Чырвоную планету.
Па словах акадэміка Кітайскай акадэміі навук, дырэктара навукова-тэхнічнай камісіі Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі (CASC) Баа Вэйміна, кітайская ракета-носьбіт «Чанчжэн-5» будзе выкарыстаная для запуску марсіянскага зонда, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Чакаецца, што апарат дасягне патэнцыйнага гравітацыйнага поля Марса ў лютым наступнага года. Мінімальная адлегласць ад Зямлі да Чырвонай планеты складае прыкладна 55 мільёнаў кіламетраў. Адной з ключавых задач у ходзе першай місіі Кітая стане паспяховае дасягненне гравітацыйнага поля Марса. Плануецца, што марсаход прабудзе на Чырвонай планеце 90 марсіянскіх дзён, ажыццявіць шматлікія задачы, у тым ліку патруляванне і разведку на паверхні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya