У Шэньчжэні плануюць чыпаваць усіх сабак.
Горад Шэньчжэнь на поўдні Кітая плануе завяршыць чыпізацыю ўсіх сабак да канца гэтага года з мэтай паляпшэння сістэмы кантролю над гэтым відам хатніх жывёл. Аб гэтым паведаміла мясцовае бюро па гарадскім кіраванні і правапрымяненні, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Згодна з вынікамі папярэдняга абследавання, у Шэньчжэні налічваецца больш за 200 тысяч сабак, каля 90 працэнтаў з якіх былі зарэгістраваныя, адзначыў намеснік кіраўніка названага бюро Фэн Цзэнцзюнь. Мікрачып памерам з рысавае зярнятка будзе імплантаваны пад скуру ў вобласці шыі жывёлы. Па словах аднаго з ветэрынараў, які праводзіць дадзеную працэдуру, працэс можа быць завершаны за лічаныя секунды.
Магчыма адсканаваць код чыпа і атрымаць ад органа кіравання звязаную з чацвераногім сябрам асноўную інфармацыю, у тым ліку яго мянушку і пароду, а таксама імя і кантактную інфармацыю ўладальніка.
З 2019 года ў Шэньчжэні быў прыняты шэраг нарматыўных актаў, накіраваных на паляпшэнне кіравання хатнімі жывёламі. Летась у маі ў горадзе была запушчана электронная сістэма, якая дазваляе гараджанам у анлайнавым рэжыме падаваць заяўку на атрыманне сертыфіката на сабаку.
Фота: russian.people.com.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya