Продажы аўто культавага кітайскага брэнда прыкметна выраслі.
Вядучы кітайскі аўтавытворца FAW Group заявіў, што за першыя пяць месяцаў гэтага года продажу аўтамабіляў брэнда «Хунцы» (Чырвоны сцяг) выраслі на 116 працэнтаў у гадавым вылічэнні, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Нягледзячы на негатыўны ўплыў успышкі эпідэміі новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19, за апошнія пяць месяцаў FAW Group прадала больш за 54,6 тысячы аўтамабіляў маркі «Хунцы». Гэта адбылося дзякуючы пашырэнню каналаў збыту кампаніі як у рэжыме анлайн, так і афлайн. У адным толькі маі аўтаканцэрну ўдалося рэалізаваць 15.100 аўтамабіляў брэнда «Хунцы», што на 133 больш, чым за аналагічны перыяд годам раней.
У 2019 годзе кампаніі ўдалося выканаць план продажаў у 100 тысяч аўто. Сёлета яна мае намер павысіць удвая гэтую планку. У бліжэйшыя пяць гадоў аўтавытворца плануе выпусціць 21 новую мадэль, а да 2025-га мае намер дасягнуць амбіцыйнай мэты продажаў у 600 тыс. аўтамабіляў.
«Хунцы» з’яўляецца культавым аўтамабільным брэндам Кітая. Ён быў заснаваны ў 1958 годзе. Аўтамабілі гэтай маркі выкарыстоўваліся на парадах падчас дзяржаўных свята.
Фота: ytimg.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya