Выручка кітайскага сектара паслуг у галіне працоўных рэсурсаў павялічваецца.
Выручка кітайскага сектара паслуг у галіне працоўных рэсурсаў за мінулы год склала 1,96 трлн юаней (каля 275 млрд. долараў), павялічыўшыся на 10,26 працэнта ў гадавым вылічэнні. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Міністэрствам працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Згодна з дакументам, да канца мінулага года ў Кітаі налічвалася 39.568 устаноў, якія прадстаўляюць паслугі ў галіне працоўных рэсурсаў. У гэтай галіне было занята 674836 чалавек. У мінулым годзе ўстановы розных тыпаў, занятыя ў гэтым сектары, аказалі паслугі па накірванні работнікаў па дамове аб прадастаўленні персаналу 480 тысяч кампаній, што на 35,2 працэнта больш у параўнанні з 2018 годам.
Сектар паслуг у галіне працоўных рэсурсаў з’яўляецца дынамічнай галіной, якая працягвае развівацца паскоранымі тэмпамі і валодае велізарным патэнцыялам, паведамілі ў ведамстве.
Фота: artchina.su
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya