З працоўным калектывам Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў сустрэлася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Алена ЗЯБЛІКАВА.
Сенатар падчас сустрэчы закранула шырокае кола пытанняў, якія датычацца сучаснага жыцця Барысава і раёна, добраўпарадкавання, эпідэмічнай сітуацыі і іншых актуальных праблем.
Акрамя таго, яна адзначыла, што работнікі і кіраўніцтва Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў адны з першых аказалі дапамогу медыкам у барацьбе з СOVІD-19. Не засталіся без увагі і працоўныя дасягненні завода.
— У прадпрыемства ёсць усе магчымасці для далейшага развіцця, павышэння канкурэнтаздольнасці і захавання ўпэўненых пазіцый на рынку, — рэзюмавала Алена Зяблікава.
Паводле раённай газеты «Адзінства»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/alena-zyablikava