Прычыны таго, што адбылося ў Мінску з вадой, пакуль не высветлены. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Мінгарвыканкама [2].
«У зону сістэмы водазабеспячэння, дзе ўзніклі праблемы з якасцю вады патрапіла 2569 дамоў. У 96 % з іх ужо завершаны работы па прамыванні вадаправодаў. Зараз гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі ў асобных кропках, іх каля 100, робіцца аналіз вады. Калі вынікі будуць станоўчымі, існуючыя абмежаванні па спажыванні пітной вады будуць знятыя.
Прычыны таго, што адбылося на дадзены момант не ўстаноўлены. Зыходзячы з дакладаў гарадскіх службаў адна з версій звязаная з выкананнем тэхнічных рэгламентаў пасля правядзення работ па замене часткі вадавода.
Для правядзення адпаведных наглядных дзеянняў і ўстанаўлення прычын Мінскі гарвыканкам звярнуўся ў пракуратуру».
Нагадаем, што скаргі на няякасную ваду ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах горада сталі паступаць [3] у сераду.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://t.me/minskiygorispolkom
[3] http://zviazda.by/be/news/20200625/1593085048-u-vadze-z-nepryemnym-paham-z-yakoy-sutyknulisya-minchane-patagennay
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/vada