У Беларусі з 26 чэрвеня пачалася доследна-прамысловая эксплуатацыя праграмнага забеспячэння, якое дазваляе выпускаць банкаўскія гарантыі і іншыя паведамленні, звязаныя з іх абарачэннем, на карысць мытных органаў у выглядзе электроннага дакумента.
Як удакладняе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі, гэта навіна дазволіць ажыццяўляць абмен адпаведнымі данымі паміж інфармацыйнай сеткай фінансавага рэгулятара краіны, які функцыянуе па тэхналогіі блокчэйн, і інфармацыйнай сістэмай Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Укараненне механізма электроннага абарачэння банкаўскіх гарантый дазволіць суб'ектам гаспадарання аптымізаваць парадак узаемадзеяння па пытаннях гарантаванага выканання абавязацельстваў па выплаце мытных пошлін, падаткаў і іншых плацяжоў, дазволіць банкам спрасціць працэдуру ўзаемадзеяння з мытнымі органамі і скароціць час з моманту выпуску гарантыі банкам да яе прыняцця мытным органам. Увод праграмнага забеспячэння ў прамысловую эксплуатацыю плануецца з 1 жніўня гэтага года.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/bank
[4] https://zviazda.by/be/tags/mytnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/pragramnae-zabespyachenne