Кампанія МТС пры падтрымцы Міністэрства адукацыі запусціла серыю відэаролікаў па матэматыцы, фізіцы і хіміі. Гэта дадатковы інструмент для паўтарэння вучэбнага матэрыялу напярэдадні здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання. Ім можна скарыстацца ў любы зручны час, зайшоўшы на YouTube са свайго смартфона.
Відэаролікі разлічаны на старшакласнікаў і абітурыентаў. Адукацыйны кантэнт пададзены ў іх у сціснутым фармаце і дапоўнены графікай. Працягласць аднаго занятку - да 15 хвілін. Абраныя прадметы - адны з топавых пры здачы ЦТ. Серыя ролікаў складаецца з некалькіх тэм па кожным з прадметаў. Плэйлісты з відэаролікамі даступныя на партале adu.by і на YouTube-канале МТС: ролікі па матэматыцы [4], па хіміі [5], па фізіцы [6].
Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы пройдзе 1 і 2 ліпеня, па хіміі - 8 ліпеня, па фізіцы - 10 ліпеня. Калі ў абітурыентаў па ўважлівай прычыне не атрымліваецца трапіць на тэсціраванне ў гэтыя дні, здаць экзамен можна ў рэзервовыя дні. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя даты можна з 12 па 17 ліпеня, а тэсціраванне па матэматыцы, хіміі і фізіцы адбудзецца з 19 па 23 ліпеня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://www.youtube.com/playlist?list=PLCUNEHRlJg4gTWwXFQ1zfqbaZq3xXr7jS
[5] https://www.youtube.com/playlist?list=PLCUNEHRlJg4ii2bH0tUmokR6tnrVVT6TG
[6] https://www.youtube.com/playlist?list=PLCUNEHRlJg4gm_yGAeRkQUujSXJT0oy2M
[7] https://zviazda.by/be/tags/mts
[8] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne
[9] https://zviazda.by/be/tags/matematyka
[10] https://zviazda.by/be/tags/himiya
[11] https://zviazda.by/be/tags/fizika